03.03.2010 / 14:23

Аляксей Грышын: Бацькі не ведалі, куды мяне аддавалі 4

Гутарка з алімпійскім чэмпіёнам Ванкувера.

Гутарка з алімпійскім чэмпіёнам Ванкувера Аляксеем Грышыным.

«Наша Ніва»: Аляксей, як Вы апынуліся ў фрыстайле? Гэта не самы папулярны від спорту. Чаму не футбол, не хакей?

Аляксей Грышын:

Я пачынаў з гімнастыкі. Але ў мяне такая праблема, што ў мяне да канца не гнуцца косці ў лакцях, таму з гімнастыкай давялося завязаць. Трэнеры параілі мне знайсці новую спартыўную секцыю. Бацькі ў газеце знайшлі абвестку, што набіраецца група хлопчыкаў на фрыстайл.
Я пайшоў туды, мне тады было ўсяго сем гадоў. Было цяжка, як любому спартсмену, але кінуць фрыстайл не хацеў ніколі. Спачатку займаліся скачкамі на батуце, у ваду. Потым пачаліся першыя скачкі з трампліна. Не ведаю, чаму не футбол. Можа таму, што ў фрыстайле была нейкая навізна.

«НН»: А бацькі не хваляваліся, што аддалі сына ў такі небяспечны від спорту?

АГ: Спачатку проста ніхто не ведаў, што гэта такое. Ведалі, што гэта нешта звязанае з горнымі лыжамі. Таму асабліва не хваляваліся. Потым, калі даведаліся болей, задумаліся. Але каб забіраць мяне з фрыстайлу, то да такога не даходзіла.

НН»: Спортам займаюцца мільёны. А перамагаюць толькі адзінкі. У чым сакрэт перамог?

АГ: Я не думаю, што ёсць нейкая ўніверсальная формула. Усе людзі розныя, іхнія перамогі таксама розныя. Мне здаецца, што галоўным фактарам усё ж з’яўляецца імкненне да перамогі. Трэба навучыцца ставіць перад сабой канкрэтныя задачы і выконваць іх.

«НН»: А якая думка пранеслася ў галаве пасля перамогі ў Ванкуверы?

АГ: Адзінае, аб чым падумаў, што збылася мая мара. Тая, да якой я ішоў на працягу многіх гадоў. Адчуў сябе шчаслівым чалавекам.

«НН»: А перад стартам верылі ў перамогу?

АГ: Я ехаў на Алімпіяду па золата. У нашым відзе спорту шмат што залежыць ад суб’ектыўных фактараў — ад суддзяў, ад надвор’я. Тым не менш, быў упэўнены ў перамозе.

«НН»: У адным з інтэрв’ю Вы прызналіся, што пакутуеце ад спінной грыжы. Дакладней, ад дзевяці грыжаў. Гэта прафесійная хвароба фрыстайлістаў?

АГ:

Так. Абсалютна ва ўсіх фрыстайлістаў траўмаваныя спіна і калені. Дзякуй Богу, што спіна ўжо не турбавала мяне цэлы год. Горш не становіцца, і тое добра. Я настроены змагацца за самыя высокія месцы і на Алімпіядзе ў Сочы.

«НН»: А чаго цяпер хочацца найбольш?

АГ: Проста адпачыць.

Гутарыў Зміцер Панкавец

0
Алег / Адказаць
03.03.2010 / 14:54
2 Панкавец : Цікава, а Вы, спадар Зьміцер, гаманілі з Грышыным па-беларуску? Мо чэмпіён таксама адказваў на роднай мове??
0
Dzjadulja / Адказаць
03.03.2010 / 21:20
Далучаюся да пытаньня ад “Алег” наконт мовы інтэрвію.
0
Пану Ляксею / Адказаць
04.03.2010 / 14:11
Спадар Панкавец, вы адкажаце наканец, на якой мове вялося інтэрв'ю з Грышыным?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру