Сучасны рытм жыцця прымушае нас усё рабіць хутка — хадзіць, думаць, есці… Але, на жаль, звыклыя гамбургеры, бутэрброды, ёгурты і тваражкі — скаромнае. Тлустыя прадукты адназначна павышаюць рызыку хваробаў — прычым не толькі сардэчных, але і стрававальнага шляху, ракавых, мужчынскіх. Дарэчы, цяпер пост. А што ў пост пасуе?

Хлябцы

Хлябцы — гэта сучасны прадукт здаровага харчавання. Яны ўтрымліваюць вялікую колькасць клятчаткі і маюць высокую пажыўную каштоўнасць. Звычайна яны робяцца толькі з цэльнага збожжа розных відаў злакавых. У іх могуць быць розныя дадаткі, напрыклад, вітаміны і вострыя прыправы. Тэхналогія вытворчасці хлябцоў дазваляе захаваць вітаміны і мінеральныя рэчывы, якія ёсць у злакавых культурах.

Абаранкавыя вырабы

Абаранкавыя вырабы — гэта традыцыйныя хлебабулачныя вырабы да гарбаты. Яны могуць быць у форме колца або авала рознай велічыні і цвёрдасці. Да іх адносяцца абаранкі, сушкі, а таксама саломка і хлебныя палачкі.

Садавіна, гародніна, арэхі, семкі і сухафрукты

Яблыкі, грушы, бананы і цытрусавыя, морква, капуста, памідоры і агуркі, фінікі, разынкі, курага і чарнасліў, арахіс, фундук, кэш’ю і міндаль — усяго не пералічыць. Выбірайце тое, што больш даспадобы.

Печыва

Існуе мноства рэцэптаў прыгатавання печыва. Выбірайце тое, у склад якога не ўваходзяць прадукты жывёльнага паходжання, напрыклад, яйкі і масла.

Батончыкі мюслі

Такія батончыкі вырабляюцца на аснове аўсяных, соевых і пшанічных шматкоў, экструдыяванай кукурузы і рысу, амаранту, сушанай садавіны, тлушчу расліннага паходжання і лецытыну. У батончыках няма цукрозы і хімічных кансервантаў.

Пірагі

Посныя пірагі таксама можна выкарыстоўваць для перакусу. Але гатаваць іх давядзецца загадзя. Рэцэптаў поснага цеста існуе шмат, і іх лёгка можна знайсці на прасторах інтэрнэту. Для начынкі выкарыстоўвайце грыбы, садавіну, ягады, арэхі, крупы і гародніну.

Горкі шакалад

Хаця горкі шакалад паводле складу з’яўляецца посным прадуктам, на думку духавенства, сапраўды посным дэсертам яго назваць нельга. Але ўсё‑такі па‑за домам, калі знайсці нешта поснае цяжка, кавалачак горкага шакаладу не пашкодзіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?