03.03.2010 / 18:09

10 гадоў турмы за забойства свайго нованароджанага дзіцяці 1

Мінскім абласным судом да 10 гадоў пазбаўлення волі прыгаворана 43‑гадовая жыхарка Узды, абвінавачаная ў наўмысным забойстве нованароджанага дзіцяці.

Прыгавор быў абвешчаны 26 лютага і яшчэ не набыў законную моц.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора вобласці Таццяна Калініна, маці пяцярых дзяцей абвінавачваецца ў тым,

што ў канцы лістапада 2009 года забіла шостае дзіця. Нованароджанага яна паклала ў поліэтыленавы пакет і кінула ў выграбную яму.

Па заключэнні камісійнай комплекснай амбулаторнай судова‑псіхіятрычнай экспертызы жанчына ва ўмовах псіхатраўмуючай сітуацыі, выкліканай родамі, не знаходзілася. Таму яе дзеянні кваліфікаваныя па п. 2 ч. 2 арт. 139 КК (наўмыснае забойства заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане).

Абвінавачваная раней ужо была асуджаная за замах на забойства чацвёртага дзіцяці ў сям’і,

але абышлася ўмоўным асуджэннем да трох гадоў пазбаўлення волі.

Труп нованароджанай дзяўчынкі быў знойдзены ў выграбной яме на ўчастку дома 43‑гадовай жыхаркі райцэнтра 30 лістапада.

0
Ігар / Адказаць
03.03.2010 / 21:30
Замест смяротнага пакарання - 10 гадоў. Свята на вуліцы "гуманістаў-ліберастаў"!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру