03.03.2010 / 18:11

Беларусь — Арменія — 3:1 4

Зборная Беларусі па футболе правяла першы таварыскі матч у гэтым сезоне. У турэцкай Антальі нашы хлопцы сустракаліся з армянамі.

Зборная Беларусі па футболе правяла першы таварыскі матч у гэтым сезоне. У турэцкай Антальі нашы хлопцы сустракаліся з армянамі.

Каб не здарылася ніякіх інцыдэнтаў падчас сустрэчы, арганізатары прынялі рашэнне не прадаваць білеты на футбол. Гульня прайшла толькі ў прысутнасці афіцыйных асоб, а таксама некалькіх журналістаў.

Да гэтага беларусы і армяне сустракаліся тройчы. Два разы ў рамках адборачнага турніру да чэмпіянату свету‑2002. Каманда Малафеева тады выйграла дома з лікам 2:1, а ў Ерэване сыграла ўнічыю — 0:0.

А два гады назад, ужо пры Штанге, армяне на міжнародным турніры на Мальце ўзялі рэванш — 1:2. Такім чынам, у гісторыі супрацьстаяння каманд існаваў поўны парытэт.

Беларусы выйшлі на сустрэчу больш нацэленыя на атаку. Колькі разоў у першым тайме яны небяспечна атакавалі, але перавесці перавагу ў забітыя галы так і не атрымалася.

Першая палова скончылася з лікам 0:0.

Першы год быў забіты напрыканцы гадзіны гульні. Паўабаронца мінскага «Дынама» Антон Пуціла з блізкай адлегласці расстраляў нязменнага варатара армян Рамана Беразоўскага — 1:0.

Праўда, ужо ў наступнай атацы каўказцы адыграліся. Пасля флангавага навеса мяч аказаўся ў футбаліста іранскага «Саат Нафта» Лявона Пачаджана. Ён і расстраляў браму Сяргея Верамко — 1:1.

А на 74‑ай хвіліне беларусы выйгралі на ўдарную пазіцыю былога капітана Аляксандра Глеба. І паўабаронца «Штутгарта» свой шанец не ўпусціў — 2:1.

Канчаткова ўсе пытанні пра пераможцу зняў нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў. Трэці гол яны арганізавалі на пару з Вячаславам Глебам — 3:1.

Найхутчэй, што наступны таварыскі матч наша каманда правядзе ў Мінску 2 чэрвеня супраць шведаў.

Зміцер Панкавец

0
Цэзар / Адказаць
03.03.2010 / 21:34
Слухайце, а чаму гэты матч не паказвалі?!?
0
ПЯТРУСЬ КАПЧЫК / Адказаць
03.03.2010 / 21:35
Спадар Зьміцер Панкавец вельмі дрэнна валодае беларускай мовай - мне сорамна за яго "русізмы" у допісе! Што гэта за "сыграла", калі па-беларуску ЗГУЛЯЛА!!!Ёсьць яшчэ некалькі недарэчных з пункту гледжаньня мовы памылак,таму мая парада аутару:па- мятайце,што вас чытаюць не толькі у расейска-трасянскамоунай Беларусі,але і за яе межамі,дзе да сваёй роднай мовы ста- вяцца з павагай і не засьмечваюця яе ані русізмамі,ані украінізмамі ці паланізмамі!Прыемна было даведацца пра першую у новым годзе ПЕРАМОГУ зборнай БЕЛАРУСІ над армянамі у ТУРЦЫІ.Шкада,што аутар не паведаміу нас,чытачоу,хто ж зараз капітан зборнай краіны па футболу?!Ад свайго імя і імя заузятарау зборнай БЕЛАРУСІ нашага рєгіену УКРАІНІЫ зЫчу удалага старту у адбо- рачных гульнях ЕУРА-2012!Хочацца пабачыць нашых хлопцау ва Украіне як удзельнікау ЕУРА-2012.ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
0
pasz / Адказаць
04.03.2010 / 14:05
to pyatrus: Rusizmy zausiody buduc isnavac....tamu ne treba azh tak aburacca.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру