У Інтэрнэце распачалося галасаванне за лепшыя леташнія публікацыі ў часопісе «Дзеяслоў».

Па выніках галасавання ў трох намінацыях — «паэзія», «проза», «дэбют» — будуць вызначаны пераможцы, якія атрымаюць прэмію «Залаты апостраф».

У кожнай намінацыі прадстаўлена па сем аўтараў.

У паэзіі пакуль лідзіруе Валярына Кустава, у прозе — Міхась Андрасюк, у дэбюце — Алена Селькіна.

Як паведаміў супрацоўнік «Дзеяслова» Анатоль Івашчанка, яшчэ не вызначаны дакладна дата і месца ўручэння прэміі. Верагодна, што гэта адбудзецца дзесьці з 22 па 24 сакавіка.

Штогадовая прэмія «Залаты апостраф» заснавана рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў» у 2003 годзе. Яе лаўрэатамі станавіліся Вольга Іпатава, Васіль Быкаў, Кастусь Тарасаў, Ганна Аўчыннікава, Глеб Лабадзенка, Андрэй Хадановіч, Віктар Слінко, Леанід Дранько-Майсюк, Валянціна Аксак, Віталь Рыжкоў, Рыгор Сітніца, Людміла Рублеўская, Усевалад Сцебурака, Алесь Пісьмянкоў, Алесь Бадак, Лізавета-Дамініка Панамарова, Ірына Бельская, Сяржук Сыс, Уладзімір Някляеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?