На адрас электроннай пошты газэты прыйшоў ад ліст ад аргкамітэту незарэгістраванай ініцыятывы «За свабодную адукацыю». Асобы, што падпісалі ліст, выказваюць справядлівую заклапочанасьць сёньняшнім станам атрыманьня адукацыі на беларускай мове.

«Беларусь – адзіная краіна ў сьвеце, дзе не размаўляюць на роднай мове, – пішуць аўтары ліста. – Прычыны гэтага [хаваюцца]– у сыстэме адукацыі. Зачыняюцца беларускія школкі, скарачаюцца беларускамоўныя групы ва ўнівэрсытэтах, не засталося дзіцячых садкоў і ясьляў. (…) У Менску на два мільёны чалавек толькі 4 школы зь беларускай мовай навучаньня, і бацькі вымушаныя ўсё лета зьбіраць заявы й подпісы, каб дзяржава выканала іх канстытуцыйнае права».

«Напярэдадні 1 верасьня Міністэрства адукацыя зрабіла чарговы сюрпрыз: гісторыя Беларусі ў старэйшых клясах будзе выкладацца па-расейску. Недалёка да таго, што беларуская мова стане выкладацца як замежная», -- зазначаюць сябры аргкамітэту.

«1 верасьня пачнецца новы навучальны год. І калі мы хочам, каб нашыя дзеці гадаваліся сапраўнымі грамадзянамі, сапраўднымі беларусамі, мы мусім пра гэта парупіцца: патрабаваць адкрыцьця беларускамоўных ясьляў, клясаў, групаў і школак, патрабаваць выкладаньня гісторыі нашай краіны па-беларуску, выказаць сваю заклапочанасьць станам адукацыі ўвогуле, і палітычнымі рэпрэсіямі ва ўнівэрсытэтах у прыватнасьці. Ад нас залежыць, у якой Беларусі будуць жыць нашыя дзеці», - .

Сябры аргкамітэту адзначаюць, што 1 верасьня а 17:00, ля помніку Янку Купалу (насупраць цырку) пройдзе літаратурна музычная імпрэза «Хочам вучыцца па-беларуску».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0