04.03.2010 / 13:43

У Полацку знайшлі манеты, адбітыя ў 800 г. 14

Летась у Полацку падчас археалагічных раскопак на тэрыторыі старажытнага гарадзішча беларускія навукоўцы знайшлі чатыры фрагменты арабскіх срэбраных манет — дырхемаў.

Летась у Полацку падчас археалагічных раскопак на тэрыторыі старажытнага гарадзішча беларускія навукоўцы знайшлі чатыры фрагменты арабскіх срэбраных манет — дырхемаў.

Нягледзячы на тое, што яны былі пашкоджаны, удалося выявіць дату іх чаканкі — 800‑825 гады.

«Такім чынам, манеты засведчылі, што

Полацк на некалькі дзесяткаў гадоў старэйшы, чым прынята лічыць згодна з першым летапісным узгадваннем»,
— адзначыў у інтэрв’ю кіраўнік археалагічнай экспедыцыі, кандыдат гістарычных навук навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Марат Клімаў.

Нагадаем, што першай летапіснай згадкай пра самы старажытны беларускі горад дасюль быў 862 год.

Сёлета археалагічныя раскопкі ў Полацку будуць працягнуты, а да святкавання 1150‑годдзя горада навукоўцы збіраюцца выдаць кнігу пра свае знаходкі.

0
Скептык / Адказаць
04.03.2010 / 14:56
Ну няхай іх адчыканілі ў 800м годзе, дзе сведчанні, што яны патрапілі ў Полацк раней чым у 862?
0
Зважай! / Адказаць
04.03.2010 / 15:23
Згодны са скептыкам - як у музэі ляжаць прылады неандэртальцаў, дык значыць ён мае такі ж узрост?
0
kalysanka / Адказаць
04.03.2010 / 15:36
з іншага боку пра гарады ўзгажвалі не тады, калі паклалі першы камень у будуве першага будынку. і зразумела, што пасяленне існавала задоўга да 862. І манеты туда патрапіць маглі. І што??? Вунь у Віцебску калісь знайглі кавалак вуліцы з 5 ст. - закапалі назад і жывем спакойна
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру