На працягу гадзіны палётамі самалётаў у аэрапорце Кенэдзі ў Нью‑Ёрку кіравала малалетняе дзіця.

Хлопчык знаходзіўся ў вежы разам з бацькам, які працуе там дыспетчарам.

На зробленым гукавым запісе перагавораў некалькіх пілотаў з дыспетчарскай чуваць дзіцячы голас, які аддае каманды падрыхтоўкі да ўзлёту і пасадкі самалётаў.

Напрыклад, у пэўны момант хлопчык гаворыць: «Джэт‑Блю 171, звяжыцеся з кантрольнай вежай», на што пілот гэтага рэйса паслухмяна адказвае: «Кантрольная вежа, Джэт‑Блю 171, слухаю вас, выдатны прыём». Мяркуючы па запісах, пілоты не выказвалі здзіўлення наконт дзіцячага голасу, які аддаваў ім распараджэнні.

Ва Упраўленні паветраным рухам аб гэтым выпадку даведаліся толькі тады, калі ім перадалі адпаведны аўдыязапіс. Нягледзячы на тое, што ад дзеянняў дзіцяці ніхто не пацярпеў, дыспетчара часова адхілілі ад работы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?