04.03.2010 / 14:46

Вынайдзена прылада, якая імгненна ачышчае рукі ад мікробаў 5

Дзякуючы навінцы, мыла і вада цяпер не патрэбныя.

Дактарам у шпіталях і бальніцах неабходна сотні разоў за дзень мыць рукі з мылам і вадой. На гэты працэс сыходзіць хвіліна ці нават больш часу, а ў такіх установах часта лік ідзе на секунды. Каб дактары змаглі як мага хутчэй аказаць дапамогу пацярпеламу, навукоўцы і вынайшлі незвычайны «мыйнік».

Прылада даволі простая —

дастаткова ўставіць кісць рукі ўнутр чорнай каробкі, якая «выкупае» яе ў плазме.
Гэта той самы газ, што знаходзіцца ў неонавых шыльдах і тэлевізійных экранах. Але гэты тып плазмы пакаёвай тэмпературы пакліканы знішчаць мікробы, бактэрыі і вірусы.

Дактары ўжо паспрабавалі папрацаваць з такім прыстасаваннем.

Яно прадэзінфікавала рукі за 4 секунды,
уключна з цяжкадаступнымі вобласцямі пад пазногцямі. А ступні нават у шкарпэтках — за 25 секунд.
Цана на навінку не перавышае $100
праз тое, што ўнутры не выкарыстоўваюцца дарагія матэрыялы і дэталі.

0
? / Адказаць
04.03.2010 / 15:13
Сякера?
0
da ? / Адказаць
04.03.2010 / 15:31
Ідэнтычная думка была)
0
Ягор / Адказаць
04.03.2010 / 23:04
дык плазма, кажаце, гэта газ? а я небарака думаў што гэта асобны, чацьверты стан рэчываў...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру