Лівія прыняла рашэнне ўвесці поўнае ганлёвае эмбарга супраць Швейцарыі. Краіна будзе шукаць альтэрнатыўных пастаўшчыкоў лекаў, а таксама медыцынскага і прамысловага абсталявання.

Пасля забароны на будаўніцтва мінарэтаў, прынятай у Швейцарыі, лідэр Лівіі Муамар Кадафі ў канцы лютага абвесціў джыхад супраць цэнтральнаеўрапейскай краіны.

Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША дазволіў сабе пакпіць з ідэі, пасля чаго Кадафі вырашыў увесці эмбарга супраць Швейцарыі.

Адносіны краін былі напружанымі і раней. Так, Швейцарыя ўнесла Кадафі ў «чорны спіс» персон, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краіны.

Лівійскі дыктатар адказаў з размахам — забараніў уезд у сваю краіну ўсім жыхарам краін Шэнгенскага пагаднення.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?