Знакаміты дыетолаг Харлі Пастарнак выпусціў кнігу, якая апавядае пра самыя карысныя для здароўя кухні, паведамляе Forbes.

Кніга змяшчае рэйтынг краін са здаровымі дыетамі, якія адбіваюцца на працягласці жыцця і нізкіх паказчыках атлусцення сярод грамадзян.

Пастарнак мяркуе, што самай карыснай з’яўляецца кухня Японіі.

У краіне налічваецца ўсяго 1,5% грамадзян, якія пакутуюць ад лішняй вагі,

а сярэдняя працягласць жыцця японцаў складае 82 гады.

Іншыя азіяцкія краіны, такія як Паўднёвая Карэя, Кітай і Сінгапур таксама размясціліся наверсе рэйтынгу. Еўропа значна адстае ад Азіі ў сферы здаровага харчавання.

Аднак, рэйтынг даследчыка Пастэрнака не з’яўляюцца строга навуковай працай, піша часопіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?