Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6—11°С, пры праясненнях да мінус 16°С, днём мінус 2—7°С, у паўднёва‑заходніх раёнах каля 0°С.

У Мінску 6 сакавіка воблачна з праясненнямі. Ноччу невялікі снег, днём без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 9—11°С, днём мінус 3—5°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 7 сакавіка месцамі невялікі кароткачасовы снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6—13°С, пры праясненнях да мінус 18°С, днём мінус 2—9°С. 8 сакавіка пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўднёвым захадзе невялікі кароткачасовы снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 2—7 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 9—16°С, у паўночных раёнах да мінус 20°С, пры праясненнях да мінус 23°С, днём мінус 2—9°С.

У Мінску 7 сакавіка воблачна з праясненнямі. Невялікі кароткачасовы снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10—12°С, днём мінус 5—7°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?