У Чалябінску (Расія) выкрыта злачынная групоўка, якая складаецца з 30 супрацоўнікаў Дзяржаўнай інспекцыі бяспекі дарожнага руху (ДІБДР/ГИБДД), якія зараблялі грошы, падаючы ў страхавую кампанію «левыя» дакументы аб аўтааварыях.

Да дзейнасці банды датычныя трое супрацоўнікаў палка дарожна‑патрульнай службы ДІБДР упраўлення ўнутраных спраў Чалябінска і двое супрацоўнікаў асобнага батальёна ДПС ДІБДР ГУУС па Чалябінскай вобласці. Зараз усім ім прад’яўлена абвінавачванне адразу па некалькіх артыкулах: «атрыманне хабару», «службовы падлог», «злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі» і «махлярства».

У агульнай складанасці па справе следства плануе прыцягнуць да крымінальнай адказнасці не менш за 30 чалавек. Па дадзеных следства, злачынная групоўка ажыццяўляла сваю злачынную дзейнасць з 2007 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?