Беларускаму футбалісту Сяргею Крыўцу хапіла дзвюх гульняў у чэмпіянаце Польшчы, каб адзначыцца першым голам.

Беларус забіў адзін з мячэй у матчы познаньскага «Леха», за які гуляе наш суайчыннік, з «Краковіяй».

Праўда, як адзначаюць польскія СМІ, спачатку Крывец фактычна «прывёз» гол у варот сваёй каманды, аддаўшы на 20-й хвіліне недакладную перадачу. А ўжо праз тры хвіліны выправіў сітуацыю, забіўшы сам.

У рэшце рэшт «Лех» давёў лік да ўпэўненай перамогі 3–1.
Ужо пры гэтым ліку, на 65-й хвіліне, Крыўца памянялі на іншага іграка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?