08.03.2010 / 00:04

Грыбаўскайце запрасіла Лукашэнку на ўрачыстасці ў Вільню 6

Адказ беларускага кіраўніка чакаецца ў панядзелак.

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце запрасіла Аляксандра Лукашэнку на ўрачыстасьці прымеркаваныя да Дня незалежнасьці Літвы.

Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў літоўскім МЗС перадала тэлевізійная праграма «Lietuvos ryto» televizija.

Урачыстыя сьвяткаваньні 20-й гадавіны аднаўленьня незалежнасьці Літвы адбудуцца 11 сакавіка ў Вільні.

Паведамляецца, што

літоўскія дыпляматы ўжо перадалі Лукашэнку асабістае запрашэньне ад яго літоўскай калегі. Адказ беларускага кіраўніка чакаецца ў панядзелак.

На мінулым тыдні афіцыйная Вільня вітала крок Генэральнай пракуратуры Беларусі, якая на просьбу літоўскага боку дапытала генэрала Ўладзімера Ўсхопчыка і перадала пратакол допыту літоўскаму боку. Усхопчык камандаваў Віленскім гарнізонам у часе падзеяў 13 студзеня 1991 году, калі савецкія войскі накіравалі танкі на дэманстрантаў у Вільні, якія патрабавалі незалежнасьці. У выніку супрацьстаяньня тады загінула 14 чалавек, каля тысячы атрымалі траўмы рознай цяжкасьці.

Даля Грыбаускайце дала пазытыўную ацэнку гэтаму жэсту афіцыйнага Менску. Паводле літоўскіх СМІ,

супраца беларускіх уладаў у справе Ўсхопчыка і стала падставай для запрашэньня Лукашэнкі ў Вільню.

0
alek.RU / Адказаць
08.03.2010 / 12:21
Ну куды яго, са свiным лычом у калашны рад? трымайся, панi даля, цяпер ужо адмоуную не напiсаць
0
Косцік / Адказаць
08.03.2010 / 14:22
Сильвио Берлускони тоже встречался с Лукашенко.Ну а после ему один псих засветил камнем в лицо. А в Литве такие психи есть?
0
Миронов Константин / Адказаць
08.03.2010 / 22:39
Был он там во время противостояния Литвы и СССР в составе делегации ВС. Имеет право. Другое дело,что и я там был и нынешний Лёлик Ушкин.Справок,правда,не додумались взять о своём пребывании
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру