Намеснік міністра спорту Кітая раскрытыкаваў словы двухразовай алімпійскай чэмпіёнкі Чжоу Ян, якая забылася падзякаваць Кітаю за свае поспехі.

На думку чыноўніка, спартсменка павінна дзякаваць за поспех не толькі сваім бацькам, але і радзіме. «Бацькам дзякаваць, вядома, трэба. Але спачатку трэба сказаць дзякуй краіне. Радзіма павінна стаяць на першым месцы, а дзякаваць адным бацькам – няправільна», – адзначыў намеснік міністра спорту Кітая Юй Цзайцін.

18-гадовая спартсменка стала мацнейшай на дыстанцыі 1500 м, а таксама перамагла ў складзе кітайскай эстафетнай каманды ў забегу на 3000 м. За поспех Чжоу Ян яе бацькі атрымалі ад мясцовых уладаў кватэру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?