Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 10 сакавіка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў асобных раёнах невялікі снег, днём пераважна без ападкаў. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер заходні 4—9 м/с, днём па поўначы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5—11°С, пры праясненнях да мінус 15°С, днём мінус 4 — плюс 3°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 8—10°С, днём мінус 1 — плюс 1°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём 12 сакавіка па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці невялікі снег. Ноччу і раніцай месцамі туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 2—9°С, пры праясненнях мінус 10—13°С, днём мінус 1 — плюс 6°С.

У Мінску 11 сакавіка пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7—9°С, днём плюс 1—3°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?