Да абмеркаваньня артыкулу пра Вітаўта Мілінкевіча далучыўся палітоляг Віталь Сіліцкі

Мне здаецца, камусьці карціць паўтарыць грантавы скандал пяцігадовай даўніны. Праблемы з праграмамі стыпэндый вырашаць відавочна трэба. Трэба патрабаваць адказнасьці, празрыстасьці і гэтак далей. Але давайце не даводзіць справу да таго, каб людзі, якія навучаюцца ў Польшчы, адчулі на сабе толькі пагарду, пляўкі і крываслоўе з прычыны таго, што камусьці дзесьці недадалі ці перадалі. Пад абсалютна, здавалася, б, адэкватныя лозунгі проста ідзе, з дапамогай афіцыйнай прапаганды і некаторых добраахвотных памочнікаў, канчатковае вынішчэнне плошчы Каліноўскага. Давайце ў гэтым не ўдзельнічаць, як мінімум. Цяпер пра Мілінкевіча.

Сп. Фядута, давайце не практыкавацца ў красамоўі, а проста адкажам на пытаньне: «Вітаўт Мілінкевіч мае права атрымаць адукацыю, нават калі яго бацька АМ?» «Ён мае магчымасць атрымаць гэтую адукацыю ў Беларусі?»

Вось давайце адкажам на другое пытаньне, і ад гэтага будзем скакаць. Я, напрыклад, атрымаў адукацыю за мяжой, і не разумею, чаму на гэта не мае права хтосьці іншы, нават калі яго прозьвішча Мілінкевіч. Дык што не пачынайце танную гульню на basic instincts нашага электарату – яна ўсё роўна абернецца супраць нас усіх. Што да Франка Вячоркі, то ў яго, баюся, ўсё яшчэ можа быць наперадзе.

Цяпер, у адрозьненьне ад многіх палітыкаў, Мілінкевіч як мінімум здольны абмяркоўваць такія рэчы адкрыта.

І нарэшце, каб партызаніць у Інтэрнэце – гэта мы ўсе ўмеем, а калі выходзіць на вуліцу, то дзеці звычайна выходзяць першымі за бацькамі, калі бацькі выходзяць. Давайце хаця б за гэта іх шанаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0