У склад 6.387 участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў вылучаны 77.241 чалавек. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік.

Грамадзянамі шляхам збору подпісаў вылучана 31.015 чалавек, працоўнымі калектывамі — 17.385, грамадскімі аб’яднаннямі — 28.841, палітычнымі партыямі — 2.212.

З палітычных партый больш за ўсё сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісій вылучыла Камуністычная партыя Беларусі — 516 чалавек.

Беларуская сацыяльна‑спартыўная партыя вылучыла 434 чалавекі, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — 358, Аб’яднаная грамадзянская партыя — 281, Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» — 160, Беларуская аграрная партыя — 132, Партыя БНФ — 122, Ліберальна‑дэмакратычная партыя — 95, Рэспубліканская партыя — 73, Беларуская сацыял‑дэмакратычная партыя (Грамада) — 24, Беларуская сацыял‑дэмакратычная Грамада — 9, Кансерватыўна‑хрысціянская партыя — БНФ — 8.

«Вядома, палітычныя партыі ва ўчастковыя камісіі вылучылі няшмат сваіх прадстаўнікоў. Хутчэй за ўсё, гэта выклікана тым, што фарміруюцца нізавыя камісіі ў тых месцах, дзе няма партыйных структур», — сказаў Лазавік. З грамадскіх аб’яднанняў у склад участковых камісій 3.440 сваіх прадстаўнікоў вылучыла «Белая Русь», 4.101 — Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, 3.787 — Беларускі саюз жанчын, 2.247 — Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў, 9.370 — Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Сакратар Цэнтрвыбаркама таксама паведаміў, што ў Мінску ва ўчастковыя камісіі было вылучана 10.564 чалавекі, у тым ліку грамадскімі аб’яднаннямі — 3.888, палітычнымі партыямі — 1.317.

Выбары дэпутатаў мясцовых саветаў пройдуць 25 красавіка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?