Для турыстаў, які наведваюць Латвію, увялі спецыяльную паслугу Tourist Hotline.

Дзяржаўнае агенцтва развіцця турызму Латвіі аказвае інфармацыйную паслугу для турыстаў. Цяпер, калі вам спатрэбіцца консульская падтрымка ці інфармацыя па маршрутах і графіках транспарту, можна патэлефанаваць на нумар 1188. Дапамога аказваецца і ў крызісных сітуацыях (аварыя, рабаўніцтва). Паслуга даступная на англійская, рускай і нямецкай мовах.

Латвія не карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў беларускіх турыстаў. І тым не менш, летась амаль 50 тысяч віз выдала пасольства гэтай краіны ў Беларусі. У большасці гэта былі дзелавыя паездкі ці наведванні сваякоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?