Мы робімся рабамі рэчаў, пісаў Чак Паланік. Робімся нявольнікамі моды, уяўленняў пра прэстыж і стыль.

Калі чалавек пагаджаецца з правіламі масавай культуры, яму прасцей жыць, бо ён далучаецца да большасці аднагодкаў. Але плаціць за гэта свабодай, дазваляе сабой маніпуляваць.

Хоць тыя маніпуляцыі ўспрымае як уласны асэнсаваны выбар. Усе ідуць на «Рамштайн»! «Рамштайн» — гэта крута! І людзі без шкадавання аддаюць па сто даляраў за білет.

За мільён даляраў, што вылецеў з людскіх кішэняў у агністыя феерверкі «Мінск‑Арэны», можна было праапераваць і ўратаваць сорак хворых дзяцей. Або збудаваць дваццаць дамоў для незаможных. Або ўкласці і выдаць усе слоўнікі беларускай мовы, так патрэбныя для яе развіцця і ўзбагачэння, на складанне якіх незалежнаму грамадству проста бракуе грошай.

У красавіку гіганцкую «Мінск‑Арэну» запоўняць прыхільнікі «Скорпіонз». Хто наступны? Часы Вудстока і падзення Берлінскай сцяны ззаду.

На Захадзе такая музыка стала проста спосабам зарабляць вялікія грошы.

Так, «Рамштайн» — не «фанера»,

немцы прывезлі якаснае эстраднае шоу. Але не больш. Шоу, якое ўражвае тэхналогіямі, вызваляе ад эмоцый. Але нічога не дае для развіцця асобы.
І што каштавала такіх вялікіх грошай? Агонь? Гучная музыка? Рухі па сцэне пяці чалавек? Гэта штосьці накшталт высокабюджэтнага цырку. Хто пойдзе ў цырк за сто даляраў? Няма дурных.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?