Міністэрства гандлю Беларусі прапануе ўнесці шэраг дапаўненняў у закон аб рэкламе. Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 10 сакавіка паведаміла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч.

«Многіх грамадзян хвалюе пытанне гучнасці рэкламных ролікаў на тэлебачанні», — адзначыла яна. Прапануецца ўнесці норму ў закон аб рэкламе, паводле якога гук у рэкламных роліках павінен быць ніжэйшы за сярэдні гук тэлеперадачы на 10 дэцыбелаў.

Таксама прапануецца скараціць рэкламны блок у прайм‑тайм з 18 да 16 хвілін за гадзіну. Акрамя гэтага будзе вызначаны прамежак часу паміж рэкламнымі блокамі — не менш як 12 хвілін.

Анонсы перадач і фільмаў прапануецца размяшчаць не ў рэкламным блоку, а паміж перадачамі.

Прадстаўнік Мінгандлю адзначыла, што ў новай рэдакцыі закона аб рэкламе, прынятага летась, рэгламентуецца і правядзенне рэкламных гульняў. Так, забароненыя гульні, якія стымулююць попыт на алкаголь, слабаалкагольныя напоі, лекі, тытунёвыя вырабы. Забаронена правядзенне тэлевіктарын, sms‑віктарын, гульняў з выкарыстаннем сродкаў сувязі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?