Беларусь у студзені 2010 года павялічыла імпарт мабільных тэлефонаў у 3,8 разу
ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года да 82,9 тыс. на суму 3,6 млн даляраў (рост у 2,9). Такія папярэднія звесткі прыводзіць Дзяржаўны мытны камітэт.

Паводле ДМК, найбольшая колькасць мабільных тэлефонаў была імпартавана з Кітая — 68,5 тыс. штук (рост у 3,9 разу), Румыніі — 8,7 тыс. (у студзені 2009 г. не імпартаваліся), Венгрыі — 4,9 тыс. (у студзені 2009‑га імпарт не ажыццяўляўся), Карэі ‑‑ 0,5 тыс. штук (у 3,8 разу менш).

Значны рост паставак імпартных тэлефонаў у студзені можна растлумачыць святочнымі акцыямі мабільных аператараў, якія прапануюць бюджэтныя тэлефоны па выгаднай цане пры ўмове падключэння на асобныя тарыфныя планы або пры заключэнні доўгачасовых кантрактаў на абслугоўванне ў сваіх сетках. Акрамя таго, аператары ўсё больш актыўна сталі прапаноўваць на рынку легальна увезеныя тэлефоны з растэрміноўкай плацяжу, што пры наяўнасці гарантыйнага абслугоўвання робіць такія прапановы больш выгаднымі, чым прапановы шэрага рынку.

У 2010 годзе лідэрам паставак мабільных тэлефонаў застаецца Кітай, і захоўваецца тэндэнцыя зніжэння сярэдняга кошту аднаго апарата і прэваляванне ў агульным аб’ёме імпарту бюджэтных мадэляў тэлефонаў. Гэтая можа сведчыць пра тое, што частка тэлефонаў з сярэдняга і высокага коштавага дыяпазону трапляюць у краіну шляхам шэрых паставак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?