Не адбывалася публічнага разгляду зьменаў у правапісе з удзелам шырокай навуковай грамадзкасьці. Нарэшце, і гэта скандальна, лёс беларускага правапісу ў чарговы раз маюць вырашыць людзі, якія ў паўсядзённым жыцьці беларускай мовай не карыстаюцца. Гэта адкрыта каляніяльная практыка. Захаваньне і навязваньне каляніяльных нормаў вяло і далей весьціме да дэпапулярызацыі беларускай мовы, пазбаўленьня яе калярыту.

Самі зьмены ў правапісе нязначныя і нічога не мяняюць у яго сутнасьці. Аднак выкарыстаньне «ўніфікацыі правапісу» як падставы для забароны або выцісканьня за мяжу краіны мэдыйных, культурных, літаратурных праектаў было б злачынствам, скіраваным на падрыў беларускае культуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0