Мабільны аператар Life:) запусціў HSPA+ у Мінску і Гомелі: у гэтых гарадах усталявана па 50 базавых станцый. Мікалай Юшкевіч, тэхнічны дырэктар life:) абяцае, што ў бліжэйшы час тэхналогія 3,75 G прыйдзе і ў іншыя абласныя цэнтры і буйныя гарады краіны.
Тэхналогія HSPA+ з’яўляецца апошняй ступенню развіцця тэхналогіяў трэцяга пакалення мабільнай сувязі 3G. Іншае назва - 3,75G, што падкрэслівае набліжэнне да наступнага чацвёртага пакалення LTE, якое падтрымлівае хуткасці перадачы дадзеных да 100 Мбіт/сек.
«Беларусь мае самы высокі ўзровень адукацыі і інтэлектуальны ўзровень народа. Гэта азначае, што гэты народ мае права выкарыстоўваць самыя апошнія, найноўшыя тэхналогіі ў свеце». — сказаў падчас прэс-канферэнцыі Озджан Эрміш, генеральны дарэктар мабільнага аператара life:)
Пры гэтым ён зазначыў, што кампанія Turtcell Group і life:) у Беларусі робяць усе намаганні, каб прынесці тэхналогіі LTE у Беларусь. У Life:) ужо ёсць 200 тыс абанентаў 3G. Наступны крок — гэта HSPA+. Плануецца, што навінку на працягу бліжэйшага году будуць выкарыстоўваць як мінімум 25% карыстальнікаў 3G (колькасць якіх таксама па планах мусіць увесь час павялічвацца). І далей кампанія плануе зрабіць яшчэ адзін крок да новых тэхналогіяў мабільнай сувязі - LTE у Беларусі.
Падчас прэс-канферэнцыі журналістам ў рэжыме рэальнага часу паказалі Speed test. HSPA+ выдала хуткасць 19 Мбіт/сек. На свае вочы бачыла — рэальна працуе.
Трэба зазначыць, што life:) сёння прэзентавала ўжо існуючую сувязь HSPA+, базавыя станцыя для якой ужо працуюць. Тобок тыя хто мае сваё тэрмінальнае абсталяванне можа скарыстацца і пратэсціць магчымасці 3,75G. Аднак пакуль такога абсталявання ў Беларусі яшчэ мала, life:) плануе яшчэ дадаткова заняцца пытаннем продажу мадэмаў і тэлефонаў на базе ОС Android. З наступнага тыдня на тэлебачанні можна будзе пабачыць новую рэкламную кампанію life:), дзе робат з імём Трыджык, будзе заклікаць падлучацца да аператара і карыстацца навінкамі мабільных тэхналогій.
Озджан Эрміш, генеральны дарэктар мабільнага аператара life:),
фотаздымак www.onliner.by
Юлія Васілян дэманструе Speed test,
фотаздымак www.onliner.by