Плютон быў адкрыты ў 1930 годзе амэрыканцам Клайдам Томба. Яго прызналі плянэтай, але ён адразу стаў выклікаць сумневы. Па-першае, малюпасенькі (меншы за Месяц). Калі ўсе прыстойныя плянэты ад Мэркур’я да Нэптуна кружаць у той самай плашчыні, арбіта Плютона нахіленая да яе на 18 градусаў, а да таго ж яшчэ яйкападобная. А тут яшчэ летась адкрылі далёка за Плютонам, за 16 млрд км ад Зямлі, плянэтоід 2003 UB313, большы дыямэтрам, чым Плютон. Міжнародны астранамічны хаўрус вырашыў упарадкаваць увесь гэты балаган. Астраномы аказаліся наўзьдзіў дружнымі ў сваёй выснове: Плютон – гэта не плянэта ў поўным сэнсе, як Зямля, Нэптун і іншыя, а ўсяго толькі карлікавая плянэта, як і іншыя целы, што абарачаюцца вакол Сонца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?