photobymedia.net

photobymedia.net

У гэтыя выхадныя характар надвор’я зменіцца.

Ужо ў суботу, 13 сакавіка, атмасферны фронт, які рухаецца з Балтыкі, прынясе на тэрыторыю Беларусі ападкі ў выглядзе мокрага снегу. Вецер паўночна‑заходні. На асобных участках дарог галаледзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 3—8 градусаў марозу, пры праясненнях — да мінус 13 градусаў. Днём чакаецца ад 3 градусаў марозу да 2 цяпла.

У нядзелю, 14 сакавіка, на тэрыторыю краіны пачнуць паступаць халодныя паветраныя масы арктычнага паходжання. У многіх раёнах чакаецца кароткачасовы снег і слабая мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Уначы слупок тэрмометра пакажа 5—12 градусаў ніжэй за нуль. Пры праясненнях слупок тэрмометра апусціцца да 15—17 градусаў. Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад 0 да мінус 5. На паўднёвым захадзе краіны ў гэтыя дні чакаецца да 2 градусаў цяпла.

У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі схаладае яшчэ больш.

У многіх раёнах час ад часу будзе ісці снег. Ноччу тэмпература паветра складзе 5—14 градусаў марозу,

пры праясненнях чакаецца мінус 17—23 градусы.

Днём слупок тэрмометра будзе паказваць ад 0 да 7 градусаў марозу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0