12 сакавіка Аляксандр Лукашэнка правёў некалькі кадравых прызначэнняў. У асноўным, гэта тычыцца тых пасадаў, якія заставаліся вакантнымі апошнім часам.

Цалкам сфарміраваны Савет міністраў. Пасаду міністра лясной гаспадаркі заняў Міхаіл Амельяновіч, які да гэтага быў генеральным дырэктарам Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.

Былы міністр лясной гаспадаркі Пятро Сямашка сышоў у адстаўку яшчэ ў снежні. Ад гэтага часу крэсла міністра пуставала. Хадзілі нават чуткі, што Міністэрства можа быць расфарміраванае цалкам.

Рыгор Верамко стаў намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю — дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

Ягоны папярэдні Сяргей Бараноўскі быў вызвалены з пасады ў самым пачатку 2010 года. Да Бараноўскага Дэпартамент фінансавых расследаванняў узначальваў сумнавядомы Анатоль Грамовіч, які быў арыштаваны па падазрэнню ў карупцыі і перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Анатоль Майсечык стаў намеснікам міністра прамысловасці. Віктар Цапота ўзначаліў Талачынскі райвыканкам.

З рэдактара «Настаўніцкай газеты» Вадзіма Кнышава знятая прыстаўка «выконваючы абавязкі». Цяпер ён паўнавартасны рэдактар выдання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?