Слуханні па крымінальнай справе былога кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска Міхаіла Цыгана пачнуцца 23 сакавіка ў Мінскім абласным судзе.

Мяркуецца, што слуханні пройдуць у адкрытым рэжыме. Міхаілу Цыгану інкрымінуецца здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных ч.3 арт.430, ч.3 арт.426, ч.2 арт.210, ч.2 арт.295 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Ён падазраецца ў атрыманні хабараў ад прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый і іншых асоб, перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў, якое прывяло да прычынення істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян і дзяржаўным інтарэсам, крадзяжы грашовых сродкаў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, а таксама ў здзяйсненні незаконных дзеянняў у дачыненні боепрыпасаў.

Па гэтай справе праходзіць 73‑гадовая мінчанка, якая прыцягваецца да крымінальнай адказнасці за даванне хабару Міхаілу Цыгану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?