У панядзелак, 15 сакавіка, МЗС РФ пракамэнтавала сюжэт грузінскай тэлекампаніі «Імедзі» пра ўварванне ў гэтую каўказскую рэспубліку расійскіх войскаў, паказаны на мінулых выходных.

У расійскім знешнепалітычным ведамстве заявілі, што гэты сюжэт меў правакацыйны характар, а таксама ўяўляў небяспеку для рэгіёну. «Правакацыйныя тэлеперадача нанесла цалкам канкрэтную шкоду для бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне, істотна павысіўшы градус напружанасці ў і няпростай сітуацыі. Спадзяемся, што еўрапейскія назіральнікі, якія працуюць у Грузіі, як і ўся міжнародная супольнасць, дадуць гэтаму прынцыповую ацэнку» – заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Андрэй Несцярэнка.

Грузінскі тэлеканал «Імедзі» 13 сакавіка выклікаў паніку па ўсёй Грузіі, паказаўшы спецыяльны рэпартаж пра ўварванне ў Грузію расійскіх войскаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?