15.03.2010 / 17:32

Да «Акрэсціна» цяпер не даехаць 2

Прыпынак грамадскага транспарту «Вуліца Прылуцкая» на праспекце Дзяржынскага ў Мінску пры руху ў бок вуліцы Гурскага з 15 сакавіка часова закрываецца, паведамілі ў КУП «Мінсктранс».

Высадка і пасадка пасажыраў на гэтым прыпынку не будзе ажыццяўляцца на перыяд рэканструкцыі праспекта Дзяржынскага.

Нагадаем, што рэканструкцыя праспекта праводзіцца паралельна з будаўніцтвам новых станцый першай лініі Мінскага метрапалітэна. Гэты ўчастак плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2012 годзе. У гэтым напрамку з’явяцца тры новыя станцыі: «Міхалова», «Грушаўка», «Пятроўшчына».

0
Анатоль / Адказаць
15.03.2010 / 19:48
Што за брэд?Па Акрэсціна і так грамацкі транспарт не хадзіў.І навогул,навошта туды ехаць.Завязуць,калі спатрэбіцца :-)
0
5529 / Адказаць
16.03.2010 / 01:24
Цікава, а як тады жаўнерам з в\ч 5529 дабірацца да сваёй часткі, што праз плот ад Акрэсціна?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру