15.03.2010 / 22:37

Фотакора НН Юлію Дарашкевіч выклікалі ў суд Абноўлена 25

Яе вінавацяць у збіцці міліцыянта і непадпарадкаванні супрацоўнікам праваахоўных органаў. Юліі пагражае штраф або адміністрацыйны арышт. Працэс адбудзецца 24 сакавіка.

Яе вінавацяць у збіцці міліцыянта і непадпарадкаванні супрацоўнікам праваахоўных органаў. Юліі пагражае штраф або адміністрацыйны арышт. Працэс адбудзецца 24 сакавіка.

Вось гэтага міліцыянта з тонкімі рысамі твару нібыта збіла Юлія Дарашкевіч.

А гэта іншы кадр з Плошчы: асобы ў штацкім душаць Сяргея Грыца, фатографа Associated Press. Фота Ройтэрз.

У аўторак 16 сакавіка фотакарэспандэнт «Нашай Нівы» Юлія Дарашкевіч разам з адвакатам Аляксандрам Галіевым з’явілася ў РУУС Цэнтральнага раёна. Яе азнаёмілі з двума адміністрацыйнымі пратаколамі. Згодна з першым, журналістку абвінавачваюць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі пры спробе адвесці яе ў службовы аўтобус для таго, каб даставіць у РУУС Цэнтральнага раёну (арт. 23.4 КаА РБ).

«Упиралась ногами в тротуарную плитку, пыталась вырваться», — гаворыцца ў пратаколе.
Паводле другога пратакола Юлію вінавацяць у наўмысным нанясенні лёгкіх цялесных пашкоджанняў супрацоўніку міліцыі. Згодна судмедэкспертызы, пашкоджанні не прывялі да расстройства здароўя міліцыянта Восіпава В.В., якога нібыта ўдарыла журналістка.
За непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, калі гэты факт будзе даказаны ў судзе, Юліі Дарашкевіч пагражае да 50 базавых велічыняў, за нанясенне цялесных пашкоджанняў — штраф або адміністрацыйны арышт,
паведаміў адвакат фотакарэспандэнткі Аляксандр Галіеў. Адвакату і ягонай падабароннай не далі азнаёміцца з матэрыяламі справы, заявіўшы, што яны змогуць зрабіць гэта ў судзе. Юлія падпісала пратаколы, пазначыўшы, што не згодная з абвінавачаннямі.
Працэс адбудзецца 24 сакавіка ў 10.00 у судзе Цэнтральнага раёна (Кірава, 21), каб.304.

* * *

Нагадаем, што 16 лютага 2010 г. Юлію Дарашкевіч затрымалі, калі яна здымала акцыю салідарнасці з палітвязнямі на Кастрычніцкай плошчы. Тады прапаршчык Ігнацьеў забраў у яе журналісцкае пасведчанне, а іншы чалавек у цывільным (не прадставіўся) адвёў яе ў аўтобус, зазначыўшы, што журналістка нібыта ўдарыла яго.

У той вечар фотакарэспандэнтку адпусцілі без складання пратакола. Цяпер справа ўсплыла. 15 сакавіка міліцыянты прыходзілі да бацькоў мужа Юліі, шукалі яе. І паведамілі, што 24 сакавіка мае адбыцца суд па справе аб нанясенні ёй цялесных пашкоджанняў міліцыянту. Звяртае ўвагу дата: за дзень да Дня Волі.

Увечары таго ж дня асобы ў штацкім ужо ламіліся ў дзверы кватэры, дзе жыве Юлія. Яе муж ім не адамкнуў. Пасля паўгадзіннай аблогі яны рэціраваліся, пасля таго як фотажурналістка ў тэлефонннай размове паабяцала інспектару Саладуну, што заўтра з'явіцца да яго з адвакатам.

Сямён Печанко, Сяргей Гезгала

0
вовка / Адказаць
15.03.2010 / 22:49
садомазахисты какие-то. у них дома явно проблемы с сексом.
0
восьпідзірасты!!!! / Адказаць
15.03.2010 / 23:21
дарэчы пальчаткі на другой фотцы спецназаўскія. цікава, як завуць танкляварысага
0
Homo habilis / Адказаць
15.03.2010 / 23:47
Хай хоць на "судзе" стукне гэтага касманаўта чым-небудзь цяжкім - усё роўна прызнаюць вінаватай.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру