Ці ўзрадаваліся жыхары сталіцы перайменаванню станцыі метро «Плошча Леніна» на «Плошчу Незалежнасці»? Для каго Ленін — нацыянальны герой? І ці хацелі бы мінчукі перайменаваць вуліцы Мінска на свой густ?

Апытанне правадзілася 15 сакавіка на вуліцах Мінска з нагоды перайменавання вуліцаў і станцыі метро «Плошча Леніна». Паводле дакумента прынятага камісіяй па назве і перайменаванні вуліц Мінгарвыканкама станцыя метро «Плошча Леніна» будзе называцца «Плошчай Незалежнасці». Таксама будуць змененыя назвы шэраг вуліц. Так, вуліца Рэвалюцыйная верне старую назву Койданаўская. Безназоўны сквер каля аўтавакзала «Усходні» атрымае гучную назву — сквер Амара Хаяма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?