16.03.2010 / 13:58

Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей: у нас усё спакойна 1

На прэс-канферэнцыі, арганізаванай Камітэтам па справах рэлігій і нацыянальнасцей, яго прэс-сакратар – Міхаіл Рыбакоў – адзначыў, што міжэтнічныя адносіны ў Беларусі працякаюць у спакойнай і бесканфліктнай форме.

Акрамя прэс-сакратара Камітэта, на мерапрыемстве прысутнічалі Георгій Егізаран – кіраўнік кансультацыйнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей, а таксама кіраўнік армянскай грамады «Айастан», Віктар Гутоўскі – старшыня беларускіх украінцаў і іх аб’яднання «Ватра», прадстаўнікі расійцаў, карэйцаў і літоўцаў. Гаварылі аб культурных і адукацыйных мерапрыемствах, што праводзяць нацменшасці ў Беларусі, аб маючым адбыцца на пачатку чэрвеня ў Гродне Фестывалі нацыянальных культур.

На пытанне журналістаў аб тым, чаму на такім мерапрыемстве адсутнічае прадстаўнік польскай меншасці, Міхаіл Рыбакоў адказаў, што прадстаўнікі СПБ будуць запрошаныя на наступныя падобныя мерапрыемствы. Што праўда, толькі СПБ С.Сямашкі.

Чыноўнік патлумачыў гэта тым, што «група Борыс – гэта некалькі чалавек. Я нават не ведаю,з кім там можна дамаўляцца. Калі яны створаць сваю арганізацыю, зарэгіструюцца, то мы будзем з імі размаўляць».

Кіраўнік кансультацыйнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Георгій Егізаран таксама адзначыў, што яго арганізацыя пакуль не бачыць магчымасці ўмешвацца ў канфлікт паміж афіцыйным і неафіцыйным СПБ. «Гэта трэба было рабіць у 2005-ым годзе, калі адбыўся раскол. Сёння мы не ведаем, ці варта» – адзначыў сп.Егізаран.

АП

0
Dzjadulja / Адказаць
16.03.2010 / 19:29
«міжэтнічныя адносіны ў Беларусі працякаюць у спакойнай і бесканфліктнай форме.» Сапраўды! Насамрэч, шырокамаштабны канфлікт існуе паміж усім грамадствам Рэспублікі Беларусь і ёйнымі ўладамі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру