16 сакавіка Кабінет міністраў Латвіі вызначыў новую дату ўвядзення еўра ў краіне — 1 студзеня 2014 года. Каб рэалізаваць гэтую ідэю, краіна павінна выканаць шэраг маастрыхцкіх пагадненняў.

За год да прыняцця рашэння ўзровень інфляцыі не павінен быць большым, чым на 1,5% самага нізкага ў ЕС, дэфіцыт бюджэта не павінен перавышаць 3% ад ВУП, а агульная пазыка ўрада — не больш за 60% ад ВУП.

Цягам двух першых тыдняў студзеня таго года, калі Латвія пяройдзе на еўра, абедзве валюты будуць выкарыстоўвацца паралельна, хоць рэшту ў крамах будуць выдаваць толькі ў еўра. Цэннікі ў крамах будуць у двух валютах — еўра і латах.

Абмен манет і банкнот без камісійных будзе магчымым цягам 6 месяцаў з дня ўвядзення еўра.

Зараз у еўразону ўваходзяць 16 дзяржаў Еўропы (Аўстрыя, Бельгія, Германія, Грэцыя, Ірландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Партугалія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя). Апошняй далучылася Славакія — 1 студзеня 2009 года. Наступныя прэтэндэнты на ўваходжанне ў зону еўра — Польшча і Чэхія

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?