16.03.2010 / 19:01

Акцыя Салідарнасці на Кастрычніцкай онлайн 13

Гэтым разам да журналістаў прыставілі так званую «інфармацыйную групу» з прэс-афіцэраў.

18:10

Чатыры чалавекі сталі на плошчы з партрэтамі Аўтуховіча і віцебскага актывіста Алега Сургана. Праз пару хвілін пад'ехаў аўтобус, з якога выйшлі 15 спецназаўцаў, якія акружылі дэманстрантаў і павялі ў аўтобус.

Цікава, што «інфармацыйная група» пасля пачатку акцыі «Салідарнасці» знаходзілася ў далёкім куце плошчы. Журналісты праігнаравалі заклікі застацца разам з прэс-афіцэрамі. А калі звянуліся да іх па каментары і інфармацыю пасля сканчэння пікету, міліцыянеры нават не былі ў стане патлумачыць, куды павезлі затрыманых.

* * *

На Кастрычніцкай плошчы пакуль усё спакойна, шмат людзей у цывільным, менш міліцыі, таксама знаходзяцца чатыры чалавекі ў сініх святлаадбівальных куртках з надпісам «інфармацыйная група».

Яны ахвотна гамоняць з журналістамі, фатаграфуюцца і зазначаюць, што самае бяспечнае месца на плошчы – гэта каля іх, а вось ужо калі далей стаяць– то там небяспечна.

На падыходзе да Кастрычніцкай быў затрыманы грамадскі актывіст Аляксей Чарнышоў.

* * *

Чатыры гады кожны месяц 16‑га дня праходзіць акцыя ў падтрымку палітвязняў і сем’яў зніклых.

У розных гарадах Беларусі і замежжа людзі выходзяць на вуліцы са сцягамі і партрэтамі, каб прызваць беларускія ўлады да спынення рэпрэсій і да палітычных зменаў у краіне. Акцыя «Салідарнасці» мае на мэце нагадаць грамадству, што ў Беларусі ўсё яшчэ ёсць вязні сумлення:

гэта ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка, працэс над якімі аднавіўся сёння, 16 сакавіка,

а таксама актывіст «Маладога Фронту» Арцём Дубскі.

Таксама ў Беларусі па‑ранейшаму амаль не расследуюцца справы аб знікненні ў 1999‑2000 гг апазіцыйных лідэраў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага.

0
макс / Адказаць
16.03.2010 / 19:22
епрст... акция солидарности онлайн: вышли 4 человека отгребли от ОМОНа, всем спасибо все свободны! До встречи через месяц! Режим опасносте!!!!
0
Кнехт / Адказаць
16.03.2010 / 19:45
18:10 Чатыры чалавекі сталі на плошчы з партрэтамі Аўтуховіча і віцебскага актывіста Алега Сургана. Праз пару хвілін пад'ехаў аўтобус, з якога выйшлі 15 спецназаўцаў, якія акружылі дэманстрантаў і павялі ў аўтобус. ========================= ЗАЦЕМКА Ў ГЕНШТАБ АПАЗІЦЫІ Лёгка падлічыць, што нашы хлопцы амаль ў чатыры разы (15/4) мацнейшыя за служак рэжыму. Адсюль вынікае, што калі ведаць колькасць асабовага складу спецслужбаў, можна вылічыць, сколькі людзей павінны выйсці на Плошчу, каб нешта атрымалася...
0
2 Кнехт / Адказаць
16.03.2010 / 20:21
Лёгка падлічыць, што нашы хлопцы амаль ў чатыры разы (15/4) мацнейшыя за служак рэжыму. Адсюль вынікае, што калі ведаць колькасць асабовага складу спецслужбаў, можна вылічыць, сколькі людзей павінны выйсці на Плошчу, каб нешта атрымалася... --------------- Напротив - в три раза слабейшие. В заявке на пикет указали 50 человек (50/15). За зря народ гоняли.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру