Напрыканцы сакавіка адбудзецца паседжанне дэпутатаў Мінгарсавету, дзе абмяркуюць перайменаванне шэрагу сталічных вуліц. Дэпутаты разгледзяць адпаведную пастанову Камісіі па перайменаванні вуліц пры Мінгарвыканкаме.
Пра гэта ў паведаміў удзельнік камісіі гісторык Іван Сацукевіч.
«Прапановаў сотні. Ну, напрыклад, Валгаградскую вуліцу некаторыя прапаноўваюць перайменаваць у Сталінградскую. Нейкі чалавек хоча ў гонар свайго бацькі назваць вуліцу. Праходзілі толькі тыя прапановы, якія амаль усімі членамі камісіі аднагалосна прызнаныя патрэбнымі, карыснымі і якія не могуць выклікаць сур’ёзнага канфлікту ў нашым грамадстве».
Спецыяліст адзначыў, што частковае вяртанне гістарычных назваў цэнтральных вуліц сталіцы мае планавы характар.
Нагадаем, камісія па найменаванні і перайменаванні вуліц Мінгарвыканкаму вырашыла, што станцыя метро «Плошча Леніна» будзе называцца «Плошча Незалежнасці». Таксама яна прапанавала змяніць назвы шэрагу вуліц. Так, вуліца Рэвалюцыйная верне старую назву Койданаўская.