16.03.2010 / 19:58

Адбываюцца ператрусы на кватэрах Марыны Коктыш і Наталлі Радзінай 3

Увечары ў рэдакцыю «Народнай Волі» з'явіліся супрацоўнікі РУУС Маскоўскага раёна і прапанавалі намесніцы галоўнага рэдактара Марыне Коктыш праехаць дахаты для вобыску. Для гэтага яны прадставілі службовую машыну. Тое самае адбылося і з Наталляй Радзінай

Марына Коктыш

Наталля Радзіна.

Праходзіць зараз ператрус на кватэры журналісткі «Народнай волі» Марыны Коктыш на вуліцы Кальварыйскай.

Увечары ў рэдакцыю «Народнай Волі» з'явіліся супрацоўнікі РУУС Маскоўскага раёна і прапанавалі намесніцы галоўнага рэдактара Марыне Коктыш праехаць дахаты для вобыску. Для гэтага яны прадставілі службовую машыну.

Як паведамілі міліцыянты, у іх ёсць пастанова на канфіскацыю хатняга камп'ютэра Марыны Коктыш, дадае сайт Народнай волі.

Дома ў Наталлі Радзінай, рэдактаркі "Хартыі'97", таксама ператрус. Увечары яе сустрэлі каля працы міліцыянты і павезлі дахаты рабіць вобыск.

***

Сёння ўжо адбыўся ператрус у рэдакцыі «Народнай волі», у выніку якога забралі камп'ютар шэф-рэдактара газеты Святланы Калінкінай, а таксама ў офісе "Хартыі'97" і кватэры палітыка Андрэя Саннікава.

0
Dzjadulja / Адказаць
16.03.2010 / 20:15
Улады пачынаюць панікаваць і сутаргава “рабіць хоць штосьці”?
0
Л.Баршчэўскі / Адказаць
16.03.2010 / 20:30
Баяцца... нават ня ведаюць чаго. Здаецца ж маюць у руках і АМАП, і спэцназ, і пятую, і шостую, і сёмую калёну...
0
Кнехт / Адказаць
16.03.2010 / 22:01
ТРУСІЛЬШЧЫКАМ Трусіць вам, не ператрусіць - усёадно сканаеце! Бо цемры свету не згасіць - хутка вы спазнаеце. А вы трусіце, вы трусіце - ды грошай болей не прасіце!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру