16.03.2010 / 21:16

Fashion-шоу на Дзень Салідарнасці Відэа, дадаліся фоты 10

На Кастрычніцкай плошчы адбыўся прэм’ерны паказ блакітных камзэлек.

На Кастрычніцкай плошчы адбыўся прэм’ерны паказ блакітных камзэлек: упершыню масавую акцыю суправаджалі прэс-афіцэры. Адказная роля першага прэс-афіцэра ў гісторыі беларускай міліцыі выпала прэсаваму сакратару ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандру Ластоўскаму. Але акцыя засведчыла, што прэс-афіцэры на практыцы выконваюць досыць арыгінальную функцыю. Яны не толькі ахвотна даюць каментары журналістам (на бяспечнай аддаленасці ад месца падзеяў), але і служаць адмысловай «выспай бяспекі». Маўляў, калі журналісты на акцыях адыходзяць ад людзей у блакітных камізэльках — то самі вінаватыя. Акрамя гэтага, Аляксандр Ластоўскі даў журналістам арыгінальную параду:

«Інфармацыю не абавязкова атрымліваць там, дзе адбываюцца падзеі».
Глядзіце на відэа:

Увогуле, камунікаваць з прэс-афіцэрамі — сапраўдная асалода. Паглядзіце толькі, як Аляксанд Ластоўскі размаўляе з кабетай-апазіцыянеркай. Зрэшты, ад адказу на склізкае пытанне пра людзей у штацкім ён ухіліўся. А вось яго калегі ў цывільным былі зусім не такімі далікатнымі:

Настасся Шамрэй, Алесь Пілецкі, Алесь Кудрыцкі, фоты Ю.Д.

0
Віктар / Адказаць
16.03.2010 / 22:46
На відавочнае пытаньне ў блякітнага героя адразу забегалі вочы (куды б іх схаваць): нічога ня ведаю, бачыў што і вы і ўвогуле я тут так..
0
какой же он миленький!!!! / Адказаць
16.03.2010 / 23:04
сразу чувствуешь себя защищенным рядом сним. Предлагаю его в президенты страны!!! Увы, этот толстячок - единственный гарант безопасности. правда знает мало. а эти крепыши как шакальчики - подскочил, не удалось вырвать и как шелупонь пошел дальше.
0
Гражына / Адказаць
16.03.2010 / 23:51
а ў мянтоў вясна: новыя модныя камізэлькі, добры настрой і пачуццё гумару, і нават спецназаўцы выйшлі на пляц як на дыфеле, хоць і строем, але неяк у іх з шармам гэтым разам атрымалася.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру