600-годдзе перамогі ў Грунвальдскай бітве будзе адзначацца ў Навагрудку. Святкаванне адбудзецца ў межах V фестывалю сярэднявечнай культуры «Навагрудскі замак-2010», які пройдзе 25-27 чэрвеня.

Паведамляе БЕЛТА.

Праграма ўрачыстасцяў пакуль канчаткова не зацверджана. Вядома, што ўдзел прымуць больш за дзесяць клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, каскадзёры. З Літвы, Польшчы, Расіі, Чэхіі прыедуць калектывы сярэднявечнай музыкі і танца. Па словах начальніка аддзела культуры навагрудскага райвыканкама Аляксандра Карачана,

масавая поп-культура на фестывалі прадстаўлена не будзе.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?