Здарэнні

У Магілёве па падазрэнні ў забойстве прадаўца крамы затрыманыя 21‑гадовыя дзяўчыны

Дзве 21‑гадовыя магіляўчанкі, адна з якіх была раней судзімая за крадзеж, затрыманы па падазрэнні ў забойстве 31‑гадовай прадаўца магазіна прадпрыемства »АлВА‑Трэйд» на вуліцы Ушакова.

Пра гэта паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова.

Злачынства было ўчынена 3 снежня 2009 года. Па гэтым факце пракуратурай Ленінскага раёна Магілёва была распачата справа па ч. 2 арт. 139 КК (забойства пры абцяжваючых абставінах). Затым для расследавання яе перадалі ў абласную пракуратуру.

Паводле слоў Алы Кузняцовай, следства ўстанавіла, што 3 снежня каля 21 гадзіны дзве маладыя жанчыныучынілі разбойны напад на прадаўца магазіна 1978 года нараджэння і нанёслі ёй множныя нажавыя раненні. Ад атрыманых ран жанчына памерла на месцы.

Злачынцы выкралі з касы магазіна каля 2,2 млн. рублёў, а таксама прадукты харчавання прыкладна на 100 тыс. рублёў.

Частка іх была знойдзена ў разарваным пакеце каля магазіна.

Падчас допыту падазроныя расказалі пра абставіны злачынства і пацвердзілі затым свае паказанні на месцы яго ўчынення.

Цяпер вырашаецца пытанне аб прыцягненні магіляўчанак да крымінальнай адказнасці і абранні ў дачыненні да іх меры стрымання.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі7

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў Мядзведзева «былым прэзідэнтам-няўдачнікам» і параіў сачыць за словамі7

У Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць5

«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча28

Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца11

Кветкі, мурал і тысячы прыхільнікаў. Як прайшло развітанне з Озі Осбарнам у яго родным Бірмінгеме

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў8

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі7

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць