Хачу выказаць сваё меркаванне і прапановы па 25 Сакавіка.

Па словах аднаго з арганізатараў “Дня волі” Віктара Івашкевіча 25 сакавіка чакаецца не менш за 2000 чалавек.

Найперш, акцэнт робіцца на заўсёднікаў.

Прабачце спадарства, але складваецца ўражанне, што “Дзень Волі” ўсё больш становіцца нейкім клубам па інтарэсах.

Узнікае пытанне, а як жа павелічэнне колькасці прыхільнікаў перамен і стаўка прыходу гэтых перамен праз вуліцу?

Спадары арганізатары, я разумею, чаго зараз каштуе ў нашай дзяржаве арганізаваць акцыю і праз што вам прыходзіцца прайсці.

Але

клічам “Свабода палітвязням” і “Беларусь у Еўропу” працоўнага з “Белвара”, настаўніка, лекара, тым больш дзяржслужбоўцу, на жаль, не зачэпіш, а тым больш не далучыш да сваіх шэрагаў.

Рэчаіснасць паказвае, што 99% грамадства абыякавае да працэсаў праходзячых над дзеячамі апазіцыі, менавіта таму ў ланцуг неабыякавых людзей становяцца дзесяткі, а не тысячы.

І таму на акцыях 25 Сакавіка, 26 красавіка збіраюцца з большага адны і тыя ж людзі.

Прапаную змяніць тэматыку заклікаў, транспарантаў, лістовак. Па бульбашу трэба біць інфармацыяй, як БТ з АНТ, толькі супрацьлеглай.

Стан заробкаў, умовы працы, жыццё ў суседзяў, беззаконне і некаральнасць чыноўнікаў, сацыяльнае становішча большасці насельніцтва. Напісаць вялікімі літарамі на плакатах аб надзённых праблемах.

Выкласці на паперках і раздаваць канкрэтныя прапановы па паляпшэнні жыцця. Тэм для лозунгаў хапае з жыцця. І калі адзін з дзесяці праходзячых побач з акцыяў задумаецца, а адзін з ста далучыцца, гэта будзе добры вынік.

Можа з’явіцца меркаванне, што дзень абвяшчэння БНР не для такіх заклікаў. Але ці шмат апазіцыя мае дзён у годзе каб выказваць сваё меркаванне на вуліцы?

БНР гэта значная падзея ў нашай гісторыі і яна нікуды не дзенецца, але згадзіцеся для пераважнай большасці беларусаў гэта не з’яўляецца заклікам да перамен і каталізатарам змены поглядаў.

Поспехаў усім змагарам за перамены ў Беларусі! Жыве Беларусь!

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?