Двое гадаванцаў магілёўскай кадэцкай школы асуджаныя Ленінскім судом абласнога цэнтра за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў свайму аднагрупніку.

Пацярпелага збілі за тое, што ён нібыта не падпарадкоўваўся загадам і дрэнна шыхтаваўся. Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, медыкі ледзь выратавалі хлопца.

У яго выяўлены разрыў селязёнкі і закрытыя траўмы жывата.

«Калі ён знаходзіўся на лячэнні пасля аперацыі, ён быў настолькі запалоханы, што тлумачыў, што пашкоджаньне атрымаў, зваліўшыся з турніка.

Адзін са зламысьнікаў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі, а другі — на два гады»,

— цытуюць афіцыйныя крыніцы намесніцу пракурора Алу Кузняцову.

Магілёўская абласная кадэцкая школа сфармаваная з дзяцей‑сіротаў і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Яе стварылі ў 2002 годзе. Тут вучацца каля 150 хлопцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?