20 сакавіка ў берасцейскім клубе «Zio Pepe» (бульвар Шаўчэнкі, 4) адбудзецца канцэрт-фэст «Гукі вясны».

Пачатак — а 16.00, кошт квітка — 10 000.

У музычным марафоне возьмуць удзел найлепшыя гурты Берасцейскай вобласці: PRANA, VINSENT, AmertA, THE FRAIZ, USHUAIA, :B:N:, Sciana. Спецыяльны госць мерапрыемства: СПРАТ.

Першыя 200 чалавек, а таксама ўдзельнiкi гуртоў, песнi якiх патрапiлi на дыск, ТОЛЬКI на канцэрце, атрымаюць у падарунак складанку з песнямі лепшых музыкаў Берасцейшчыны «Права маладых — Першы Музычны блiн».

А таксама конкурсы, падарункi i цiкавая праграма ад кампаніі «Будзьма»!

Замовіць квіткі можна праз тэлефоны: +375-29-727-30-97, +375-29-313-98-60.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0