Гонарам я перапоўнены зранку
Маці падняла мяне на сьвітанку
Зялёная стужка і гальштук чырвоны
У люстэрка сябе не пазнаў - эх, прыгожы!
Сёньня пабачаць мяне ўсе сябры
Будуць зайздросьціць, бясспрэчна, яны
Як не зайздросьціць -- вам гэта ня жарт!
А гэта сапраўдны вялікі парад!
Мой старшы таварыш з БРСМ
Далонь мне працягне і скажа "хадзем"
На сьцяг наш прыгожы чырвона-зялёны
Мы разам зь ім будзем глядзець улюбёна
І пройдзем па вуліцах промнем сьвятла
Якое дзяржава ўсім нам дала
І за дзяцінства шчасьлівае наша
За незалежнасьць, за хлеб і за кашу
Мы шчыра падзякуем нашаму Пану
Які вельмі шчыра і самааддана
Працуе штодзень са сьвятою нагодай
Усё для цябе, для мяне, для народа.
Гады пралятуць, і надыдзе мой час
Пайду працаваць у сапраўдны калгас!
Каб выканаць план пяцігодкі за год!
Квітней і жыві, Беларускі народ!