Несіметрычныя музы А. Хадановіча
Дзве літаратурныя акцыі ў адзін вечар пройдуць 18 сакавіка ў кнігарніЎгалерэі (Мінск, пр. Незалежнасці, 37А.).
Частка 1: «Хворая муза»
У межах "Літаратурных чытанняў з "ПрайдзіСветам" – французскія «выклятыя» паэты Жэрар дэ Нэрваль, Шарль Бадлер і Арцюр Рэмбо ў арыгінале і перакладах.
Бяруць удзел:
Перакладчык А. Хадановіч,
а таксама студэнты і выпускнікі аддзялення рамана‑германскай філалогіі БДУ.
Час: 19.00—20.00.
Частка 2: «Прадажная муза»
Аўтограф-сесія паэта А. Хадановіча з нагоды выхаду яго новай кнігі «Несіметрычныя сны».
Час: 20.00—21.00.
Уваход вольны.