Улада11

Беларуска, якую падазраюць у вярбоўцы польскага агента, з’яўляецца сябрам афіцыйнага СПБ

Гаворка ідзе пра Вольгу Саламянюк, якая, паводле Gazeta Wyborcza, завэрбавала капітана Агенцтва ўнутранай бясьпекі (ABW) Польшчы з Беластоку Робэрта Р.

Польскі афіцэр сядзіць ад 2008 году пад сьледзтвам, абвінавачваецца ў супрацоўніцтве з замежнай выведкай і выдачы дзяржаўнай таямніцы, за што пагражае 15 гадоў зьняволеньня. Прычым, само ABW гэтага не афішуе.

Gazeta Wyborcza піша, што спадарыню Саламянюк, якая пасьля арышту Робэрта Р. зьнікла з Польшчы, у СПБ яе прыняў у 2000 годзе тагачасны старшыня гэтай арганізацыі Тадэвуш Кручкоўскі (цяпер Кручкоўскаму забаронены ўезд у Польшчу).

Газэта цытуе словы былога супрацоўніка ABW, які кажа, што ёсьць «шмат доказаў таго

, што КДБ Беларусі выкарыстоўваючы сябраў праўладнага СПБ дзеля збору інфармацыі ў Польшчы, прычым частку гэтай інфармацыі беларускі бок перадае Расеі».

«Ёсьць прычына, чаму ніхто пра гэтую справу не гаворыць: ABW дбае пра добрыя дачыненьні зь беларускім КДБ. Афіцыйна мы ня маем добрых дачыненьняў з гэтай краінай (Беларусьсю — рэд), але супрацоўніцтва з КДБ, які кантралюе ў Беларусі ўсё, патрэбнае нам дзеля кантролю памежнага руху, бо гэтага патрабуе Эўразьвяз. Дзеля Брусэлю прыярытэтным зьяўляецца змаганьне з нелегальнымі эмігрантамі і таварамі з Усходу», — сказаў польскаму штодзёньніку Gazeta Wyborcza ананімны супрацоўнік ABW.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі10

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў Мядзведзева «былым прэзідэнтам-няўдачнікам» і параіў сачыць за словамі7

У Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць5

«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча29

Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца11

Кветкі, мурал і тысячы прыхільнікаў. Як прайшло развітанне з Озі Осбарнам у яго родным Бірмінгеме

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў8

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі10

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць