Усяго патроху

Памёр самы маленькі чалавек у свеце

Самы нізкарослы чалавек у свеце — 21‑гадовы кітаец Хэ Пінгпінг раптоўна памёр у Італіі, куды ён прыехаў для ўдзелу ў папулярнай тэлеперадачы.

У час здымак Пінгпінг паскардзіўся на дрэннае самаадчуванне і боль у грудзях. У сувязі з гэтым ён быў шпіталізаваны ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі адной з клінік Рыма, дзе памёр у мінулыя выхадныя. Прычынай смерці стала спыненне сэрца, выкліканае шэрагам ускладненняў.

Па просьбе сваякоў, Пінгпінг будзе пахаваны на сваёй радзіме.

Хэ Пінгпінг нарадзіўся ў горадзе Уланьчабу (Унутраная Манголія) у 1988 годзе.

Пры нараджэнні яго рост быў меншы за далонь дарослага чалавека, а вага складала менш за 500 г. У дзяцінстве бацькі былі вымушаны карміць яго малаком праз тонкую саломінку, бо яго рот быў вельмі маленькім для ўжывання ежы. Хадзіць і гаварыць Пінгпінг пачаў толькі ў 3‑4 гады. У 18 гадоў яго рост спыніўся на 74,61 см, а вага — на 7 кг.

У сакавіку 2008 года Хэ Пінгпінг быў афіцыйна прызнаны самым нізкарослым чалавекам на Зямлі. Тады ж адпаведны запіс быў зроблены ў Кнізе рэкордаў Гінеса.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня2

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

У некалькіх краінах успышкі віруса Чыкунгунья. Што гэта такое і ці баяцца беларусам?2

Мадонна заклікала Папу Льва XIV прыехаць у Газу, пакуль не стала занадта позна4

Зяленскі: Я не чуў ніводнай прапановы, якая б гарантавала, што заўтра пасля выхаду з Данбаса не пачнецца новая вайна8

Памерла 37-гадовая актрыса Кацярына Арлова

У Турцыі збіраюцца забараніць шведскія сталы ў гатэлях і рэстаранах. Мільёны тон ежы выкідаюцца10

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»31

«Мы планавалі да 9 мая гэта зрабіць, але кіроўцы пайшлі на Вялікдзень у запой». Кіраўнік СБУ расказаў падрабязнасці пра аперацыю «Павуцінне»4

Кэралайн Лівіт: Магчыма, у будучыні плануецца паездка Трампа ў Расію10

«Не звязана з вайсковымі вучэннямі». Мінтранс Літвы пракаментаваў скасаванне рэйсаў з Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня2

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць