Маршрутнае таксі ў Мінску падаражае. Пра гэта паведаміў сёння на прэс‑канферэнцыі ў Мінгарвыканкаме начальнік упраўлення цэнавай палітыкі камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Іосіф Рачыцкі.

«Прынятае рашэнне Мінгарвыканкама, яно знаходзіцца на ўзгадненні. Мяркую, у найбліжэйшы час цэны на гэты від паслуг вырастуць», ‑‑ адзначыў Іосіф Рачыцкі.

Рост цэн можа дасягнуць 20% [напрыклад, з 1850 рублёў да 2200 — НН ].

«Але кожны суб’ект гаспадарання будзе сам вызначаць кошт праезду, зыходзячы з затрат. Аднак яна не павінна быць вышэй за гранічны ўзровень. Калі перавозчыкі выйдуць за межы 20‑працэнтнага росту коштаў, будуць прымацца штрафныя санкцыі», — сказаў начальнік упраўлення.

Па яго словах, рашэнне пра павышэнне тарыфаў на маршрутныя таксі прымалася адначасова з рашэннем аб павышэнні тарыфаў на перавозку пасажыраў грамадскім транспартам.

Нагадаем, што праезд у грамадскім транспарце Мінска падаражаў з 1 сакавіка. Цяпер кошт адной паездкі ў аўтобусе, трамваі, тралейбусе, метро каштуе 700 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?