Цяпер 47‑гадовай кіраўнічцы асяродка культуры ў Талачынскім раёне пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.

У дачыненні да яе заведзена крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Шэсць гадоў, з кастрычніка 2003 года, дырэктар дома культуры ў Талачынскім раёне атрымлівала грошы за працу, якую ніхто не рабіў. Яна налічвала заробкі на падстаўных людзей, а затым атрымлівала іх з рахункаў «да запатрабавання». Такім чынам кабета паклала ў кішэню 12 мільёнаў рублёў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?